Міншчына спартыўная

20.03.2021

20 сакавіка 2021 года ў ДУА “Грыцэвіцкай сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Вясна» прайшлі спартыўныя спаборніцтвы “Залатая скакалка”.
Скакалка – “проста вяровачка з ручкамі2, а колькі цікавых гульняў можна прыдумаць з ёй. Гэты трэнажор развівае каардынацыю рухаў у дзіцяці, фармуе цягавітасць, цярпенне, арганізаванасць. Дзеці з задавальненнем скачуць на вуліцы, дома, у спартыўнай зале. Усе гульні са скакалкай - рухомыя, вясёлыя, карысныя для здароўя. Лепш заняць дзіцяці скачкамі на скакалцы, чым гаджэтамі. Дзеці з радасцю прымалі ўдзел, лічылі колькасць скачкоў супернікаў, радаваліся сваіх дасягненняў!