Шосты школьны дзень

27.03.2021

З мэтай пашырэння ведаў навучэнцаў пра тэатральнае мастацтва быў праведзены вусны часопіс "Магія тэатра". У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення тэатра, відамі тэатра, тэатральнымі прафесіямі. Асноўную частку мерапрыемства заняла гутарка-прэзентацыя аб правілах паводзін і тэатральным этыкеце. Асаблівы інтарэс выклікала тэатральная віктарына.