Аздараўленчы лагер "КВЕСТ"

29.03.2021

29 сакавіка пачаў сваю работу аздараўленчы лагер "КВЕСТ" з дзенным знаходжаннем дзяцей.

Дзень навакольнага асяроддзя

Пытанне аб экалагічным выхаванні на сённяшні дзень з'яўляецца актуальным. Наша задача - дапамагчы ўсвядоміць велізарную адказнасць за ўсе здзейсненае на Зямлі. Мы памятаем пра гэта і тады, калі арганізуем адпачынак дзяцей. Сённяшні дзень быў абвешчаным «Дзень экалогіі» у аздараўленчым лагеры «КВЭСТ". Пасля сняданку выхавацелі ў атрадзе правялі мерапрыемства "Сябры прыроды», дзе пагаварылі аб тым, што чалавек павінен жыць у гармоніі з прыродай, што трэба клапаціцца аб чысціні вадаёмаў, лясоў, палёў і лугоў, і як важна ахоўваць прыроду, часткай якой з'яўляемся і мы самі. Пасля мерапрыемства на тэрыторыі школы на свежым паветры арганізавалі экалагічны турнір. Дзеці падзяліліся на 2 каманды "Эколагі", "Кракадзілы" і хутка знаходзілі адказы на ўсе пытанні, дакладна выконвалі ўсе экалагічныя задання. У ходзе мерапрыемства дзеці паказалі і веды, і зацікаўленасць у вывучэнні аб'ектаў прыроды, адзначалі значнасць і неабходнасць беражлівых адносін да яе, выказалі жаданне ўдзельнічаць у добрых справах для сваёй малой радзімы. Мерапрыемства скончылі словамі вялікага рускага пісьменніка: "Прырода не храм, а майстэрня, і чалавек у ёй работнік».Цікавы і насычаны атрымаўся дзень.