Дзень ветлівасці

30.03.2021

Дзень ветлівасці

У аздараўленчым лагеры "КВЕСТ" Грыцэвіцкай сярэдняй школы 30.03 прайшоў Дзень выхаванасці. Была праведзена гульня-практыкум "Турнір ветлівасці". У ходзе гульні дзеці знаходзілі выйсце з розных жыццёвый  сітуацый, папярэдне ўспомніўшы асноўныя правілы выхаванага чалавека і этыкету. Мерапрыемства прайшло на высокім эмацыянальным уздыме. Увогуле дзень прайшоў у ветлівай і вяселай атмасферы. Усе засталіся давольныя.