Акцыя "Міншчына спартыўная. Вясна"

03.04.2021

03.04 навучэнцы ДУА "Грыцэвіцкай сярэдняя школа" ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" здзейснілі велапрагулкі з элементамі пераадолення перашкод. Язда на ровары - гэта выдатны спосаб загартоўвання і павышэння імунітэту. Акрамя ўмацавання здароўя, ровар станоўча ўплывае і на сацыяльны бок нашага жыцця. Велапрагулкі - гэта выдатны спосаб зняць стрэс, пагутарыць з аднадумцамі, якія з высокай доляй верагоднасці стануць сябрамі.