Шосты школьны дзень

10.04.2021

10.04.2021 у рамках шостага школьнага дня ў ДУА «Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" для вучняў 1-5 класаў прайшла інтэлектуальная гульня «Зрабі свой выбар!». Мэтай якой стала прапаганда здаровага ладу жыцця; выхаванне асабістай адказнасці за захаванне свайго здароўя.

У ходзе гульні навучэнцы пашырылі і актуалізавалі свае веды аб уздзеянні шкодных звычак на асабістае здароўе; паўтарылі асноўныя правілы здаровага ладу жыцця; праявілі свае творчыя здольнасці і пашырылі кругагляд пра культуру харчавання як аднаго з важных фактараў здаровага ладу жыцця. Гульня выклікала пазітыўныя эмоцыі, якія спрыялі падняцці духу і згуртаванню каманд.