Шосты школьны дзень

10.04.2021

10 красавіка для вучняў 6-9 класаў была праведзена гутарка "Рэжым дня школьнікаў". Мэтай гэтай гутаркі было пазнаёміцца з паняццем рэжым дня і навучыць школьнікаў планаваць свой час. У ходзе мерапрыемства вучні праглядзелі видэаролік, абмяркоўвалі яго і павінны былі знайсці памылкі ў выкананні рэжыма дня другімі школьнікамі. Для замацавання вывучанага навучэнцы працавалі ў групе і склалі свой ідэальны рэжым дня. Мерапрыемства прайшло цікава, ўсе даведаліся шмат чаго новага.