Шосты школьны дзень

17.04.2021

17 красавіка ў шосты школьны дзень для вучняў 1-5 класаў было арганізавана экалагічнае падарожжа “Я з кнігай адкрываю свет прыроды” Галоўная задача мерапрыемства- замацаваць і пашырыць веды вучняў аб узаемасувязях паміж прыродай і чалавекам. 

 Мерапрыемства праходзіла ў экалагічным кабінеце. Кожны прысутны змог пазнаёміцца з кнігамі на экалагічную эму. Разам з кнігай рабяты здзейснілі падарожжа па родным краі. Вучні даведаліся шмат цікавага і пазнавальнага аб нашай прыродзе.