"Скрозь попел Чарнобыля...35 гадоў праз..."

23.04.2021

"Скрозь попел Чарнобыля ... 35 гадоў праз ..."

У рамках правядзення мерапрыемстваў, прымеркаваных да 35 гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, у ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" быў арганізаваны круглы стол з удзелам Івана Леанідавіча Казарына,  удзельніка ліквідацый наступстваў аварый на ЧАЭС, падпалкоўніка міліцыі Аляксандра Юр'евіча Урбана, намесніка начальніка Клецкага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні, Вольгі Рудко, першага сакратара Клецкага РК ГА "БРСМ"!Прысутныя аддаліся ўспамінам Івана Леанідавіча аб праведзеных 33 днях у Брагінскім раёне, пра службу на пасадах, умовах пражывання!Ва ўрачыстай абстаноўцы навучэнцы атрымалі моладзевыя білеты БРСМ, ПА ГА «БРСМ». ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" была адзначана граматай за актыўны ўдзел у жыцці раённага камітэта!