Урачыстая лінейка "Быць годнымі Вялікай Перамогі"

03.05.2021

3 мая ў школе прайшла ўрачыстая лінейка, якая дала старт акцыі "Быць годнымі Вялікай Перамогі", прысвечанай 76-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Пачала лінейку дырэктар школы Наталля Аляксандраўна Аўдзей. Яна нагадала прысутным аб даце, якая навечна ўпісана ў гісторыю нашай краіны. Намеснік дырэктара па ВВР Клімовіч Алена Сяргееўна пазнаёміла дзяцей з планам правядзення акцыі. Да навучэнцаў звярнуўся старшыня Грыцэвіцкага сельвыканкама Галубовіч Іван Аляксандравіч: "Мы жывем пад мірным небам дзякуючы пакаленню пераможцаў - людзям, чые гераічныя подзвігі на франтах, самаадданая праца ў тыле і ў пасляваенны перыяд сталі асновай для стварэння сучаснага патэнцыялу Беларусі. Мы павінны памятаць герояў. Памятаць тых, каму мы абавязаны нашымі жыццямі." Пасля гэтага ўсе прысутныя ў фае ўшанавалі памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне хвілінай маўчання. Лепшыя піянеры школы ўсклалі кветкі да брацкай магілы