Адзіная інфармацыйная гадзіна "Быць годнымі Вялікай Перамогі!"

04.05.2021

Напярэдадні Дня Перамогі ў школе прайшлі адзіныя інфармацыйныя гадзіны. Яны праводзіліся ў рознай форме - гутаркі, апавяданні пра сваякоў - удзельніках вайны, тэматычныя віктарыны. Мэта: выхаванне пачуцця патрыятызму і любові да Радзімы. У ходзе праведзеных мерапрыемстваў навучэнцы пазнаёміліся са знамянальнымі датамі Вялікай Айчыннай вайны, з жыццём людзей у гэты час.

Так напрыклад, у 1 класе пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Чупак С.Н. вучні паглядзелі прэзентацыю «Дарогамі вайны», паслухалі аповяд настаўніка, пра тое, як складана ў той час было ўсім: і дарослым, і дзецям. 

У 2 класе прайшла адзіная класная гадзіна, прысвечаная 76-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчынай Вайне. Свята, пра якое захоўваюць памяць і ўшаноўваюць ветэранаў.

У 3 класе пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Гвозд В.Л. вучні пазнаёміліся з хронікай ваенных гадоў, чыталі вершы пра ВАВ, дэманстравалі свае малюнкі, прысвечаныя дню перамогі.

Класныя кіраўнікі 5 і 6 класаў Рамашка Л.В. і Краўцова А.І. на сваіх мерапрыемствах расказалі дзецям, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны спартсмены праяўлялі выдатныя баявыя якасці: у паходах, на водных пераправах, у выведцы і бітвах, у паветраных нападах і дэсантных аперацыях. Тысячы з іх узнагароджаны ордэнамі і медалямі, шматлікім прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У 7 класе класны кіраўнік Цэхан Н.С. распавядала дзецям, як праходзіла ўзяцце Берліна, як быў арганізаваны парад Перамогі на Чырвонай плошчы, і калі 9 мая сталі лічыць афіцыйным святам.

Напярэдадні Дня Перамогі навучэнцы 8, 9 і 10 класаў чыталі і абмяркоўвалі кнігу В.Сухога, А.Сухога «Гарыць салдацкая зорка». Пасля прачытання, навучэнцы падзяліліся апавяданнямі пра сваіх сваякоў, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне. Вучні з задавальненнем наведалі віртуальную экскурсію па Брэсцкай крэпасці. Дзеці прагледзелі і праслухалі анлайн -экскурсію па шматлікіх залах з экспанатамі часоў ВАВ.

У 11 класе пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Макарэвіч І.А рабяты ўспомнілі баявыя ўзнагароды, якімі ўзнагароджваліся героі Вялікай Айчыннай вайны за праяўленую мужнасць у баях з нямецка-фашысцкай войскамі і прынялі ўдзел у віктарыне па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.