Сустрэча з епіскапам Слуцкім і Салігорскім Антоніем

05.05.2021

5 мая Грыцэвіцкую сярэднюю школу наведаў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Навучэнцы школы падрыхтавалі выступленне да Вялікадня. З благаслаўленнем уладыкі пачаўся святочны канцэрт. Дзеці спявалі песні, чыталі вершы і паказалі тэатралізаванае прадстаўленне аб момантах жыцця Ісуса Хрыста. Пасля завяршэння мерапрыемства епіскап Антоній падзякаваў навучэнцам за іх працу і артыстызм і падарыў усім шакаладныя сувеніры. Для працоўнага калектыва школы быў арганізаваны круглы стол, дзе можна было задаць уладыку свае пытанні.