День сям'і

15.05.2021

15 мая ва ўстанове адукацыі прайшло святочнае мепапрыемства “Сям’я – чароўны сімвал жыцця”, прысвечанае Міжнароднаму дню сям’і. Для вучняў і бацькоў шчыра расчыніла дзверы школьная гасцёўня. Вучні і бацькі з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах “Збяры прыказку”, “Сямейныя абавязкі”, будавалі дом сваёй мары, фундаментам якого былі сямейныя каштоўнасці. Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна і пакінула масу станоўчых эмоцый.