Школа Актыўнага Грамадзяніна

25.05.2021

25 мая 2021 года ў установе адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Сям'я - апора дзяржавы, аплот здзяйсненняў і перамог». Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы 8-11 класаў, з запрошаных - Дубіна Наталля Іванаўна, медыцынская сястра агульнай практыкі Грыцэвіцкай участковай бальніцы. Удзельнікі інфармацыйнай гадзіны абмяркоўвалі такія пытанні, як сацыяльная палітыка, умацаванне прэстыжу і ролі сям'і ў грамадстве, дэмаграфічная сітуацыя, сацыяльнае партнёрства, абарона правоў і законных інтарэсаў сям'і, рэпрадуктыўнае здароўе. Усе ўдзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што сям'я - гэта дом, гэта месца, дзе ўтульна і спакойна, дзе заўсёды зразумеюць і падтрымаюць, дапамогуць вырашыць праблемы і шчыра падзеляць радасць. Вельмі важна, каб сям'я была трывалай і поўнай.