Анлайн-сустрэча з прадстаўнікамі ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія"

27.05.2021

27 мая навучэнцы 11 класа ўдзельнічалі ў анлайн-сустрэчы з прадстаўнікамі ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія».

На мерапрыемстве адбылося знаёмства з вучэбнай базай вядучай аграрнай ВНУ Рэспублікі Беларусь, факультэтамі, спецыяльнасцямі, умовамі навучання і побыту студэнтаў. Знаёмства з сучаснымі вучэбнымі лабараторыямі на прыкладзе лабараторыі дакладнага земляробства.