Урачыстая лінейка "Апошні званок"

29.05.2021

29 мая ў Дзяржаўнай установе адукацыі "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная святу Апошняга званка.

Адкрыла ўрачыстую лінейку дырэктар школы Аўдзей Наталля Аляксандраўна. Яна павіншавала выпускнікоў з гэтым знамянальным днём, пажадала паспяхова здаць экзамены, ЦТ.

З пажаданнем словам выступіла старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Кулага Галіна Валер'еўна. Яна павіншавала выпускнікоў з надыходам новага этапу ў жыцці і пажадала рэалізаваць свае планы з дапамогай атрыманых у школе ведаў.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла кнігу "Педагогі маці" Макарэвіч Тамары Антонаўне, а Святлане Мікалаеўне Чупак ад "Беларускага саюза жанчын" - памятны падарунак за творчы падыход у сваёй працы.

На свяце Апошняга званка прысутнічала кіраўнік спраў Грыцэвіцкай сельскага выканаўчага камітэта Грынкевіч Вольга Пятроўна, якая павіншавала выпускнікоў з заканчэннем школы, пажадала добрых канікул і з новымі сіламі вярнуцца ў верасні.

Прыбраныя 11-цікласнікі, развітваючыся з дзяцінствам, падзякавалі сваіх настаўнікаў і родителей. У добры шлях, дарагія выпускнікі! Няхай вам спадарожнічае поспех у вашых добрых пачынаннях.