Турыстычны паход

26.05.2021

У паходзе навучэнцы 7 і 10 класаў на практыцы вучыліся распальваць вогнішча, вызначаць бакі свету па прыродных прыкметах, гатаваць ежу на вогнішчы, выконваць экалагічныя правілы на прыродзе. Медыцынскі блок правяла Цап Т.М, настаўнік медыцынскай падрыхтоўкі. Яна расказала прысутным аб першай даўрачэбнай медыцынскай дапамозе. У час паходу вучні пазнаёміліся з прыродай роднага краю, наведалі архітэктурныя аб'екты, якія знаходзіліся на маршруце. Дарэчы, адным з іх быў помнік прыроды "Дуб-велікан", якому каля 500 гадоў.