Адкрыццё аздараўленчага лагера "КВЕСТ"

01.06.2021

Ва ўстанове адукацыі адкрыўся аздараўленчы лагер з дзёным знаходжаннем "Квест". Лагер наведваюць 20 вучняў 1-6 класаў.

У займальнай форме прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю лагернай змены "Будзем знаёмы". У час мерапрыемства выконваўся Гімн Рэспублікі Беларусь. Вучні чыталі вершы, спявалі песні, пазнаёміліся з праграмай аздараўленчага лагера. У гэты дзень- Дзень абароны дзяцей была праведзена гульнёвая праграма "Планета пад назвай Дзяцінства". У час гульнёвай праграмы было праведзена шмат займальных конкурсаў. Асабліва запамінальным стаў конкурс "Успомнім дзяцінства залатое".