Міжнародны Дзень абароны дзяцей

01.06.2021

Навучэнцам было дадзена заданне: выслаць фота ў момант занятка нейкай справай, абавязковая ўмова - наяўнасць яркіх эмоцый на фатаграфіі. Чым жа любяць займацца нашы дзеці? Вядома, гуляць на свежым паветры, чытаць, маляваць, ляпіць, займацца спортам, спяваць і проста весяліцца.

З Днём абароны дзяцей! Хай нашы дзеці як мага даўжэй застаюцца дзецьмі. Бестурботнымі, вясёлымі, радаснымі. Хочацца пажадаць, каб кожнае дзіця было здаровым і акружана клопатам бацькоў. Хай неба над галавой заўсёды будзе мірным, а кожны новы дзень - цікавым і добрым.