Аздараўленчы лагер "КВЕСТ"

02.06.2021

У лагеры "Квест" прайшоў Дзень пешахода.На працягу дня была праведзена гульнёвая праграма "Знаем правила движения, как таблицу умножения". Дзеці нагадалі правілы дарожнага руху і паводзін на вуліцы ў час летняга адпачынку. Затым у час правядзення віктарыны "Дзе можна гуляць?" вучні ў гульнёвай форме праінсцэніравалі і адпрацавалі правілы дарожнага руху.

У рамках сумеснага супрацоўніцтва школы і Грыцэвіцкага сельскага клуба з рабятамі аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем "КВЕСТ" была праведзена забаўляльная праграма "Свет нашага дзяцінства".