ШАГ

03.06.2021

3 чэрвеня 2021 года ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання "ШАГ". На мерапрыемстве прысутнічаў Гвозд Я.М, в.а. начальніка Клецкай ІСН. У Беларусі ахова дзяцінства - адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці дзяржавы. Правы і законныя інтарэсы маленькіх грамадзян замацаваны ў Канстытуцыі, Кодэксе аб шлюбе і сям'і, Законе «Аб правах дзіцяці» і інш. Першачарговае права ўсіх дзяцей - мець сям'ю і годны ўзровень жыцця ў ёй. Таму ў Беларусі прыняты шэраг мер, накіраваных на падтрымку падрастаючага пакалення.