Аздараўленчы лагер "КВЕСТ"

08.06.2021

У аздараўленчым лагеры "Квест" быў праведзены Дзень чытата. Для вучняў было арганізавана мерапрыемства "Падарожжа ў краіну Чыталія". У ходзе мерапрыемства дзеці паказалі свае веды пра казкі, уменне хутка распазнаваць казачных герояў і раскрылі свой творчы патэнцыял. Пасля была арганізавана экскурсія ў мясцовую бібліятэку, дзе кожны змог выбраць для сябе цікавую кнігу.