Экскурсія ў музей Вялікай Айчынай Вайны і ў музейны комплекс "Дудуткі"

07.06.2021

Члены прафсаюзнай арганізацыі ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" 06.06.21 наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Таксама ў гэты дзень калектыў наведаў музейны комплекс "Дудуткі". У Дудутках наведвальнікі трапілі ў атмасферу правінцыйнага беларускага маёнтка XIX стагоддзя. Тут можна даведацца лёс вядомай у мінулым шляхецкай сядзібы, пазнаёміцца ​​з народнымі звычаямі і рамёствамі таго часу. Госці маюць магчымасць паспрабаваць сябе ў якасці млынара або каваля. У ганчарнай майстэрні жадаючым прапануецца вырабіць прадметы хатняга начыння, а ў пякарні - спячы сапраўдны румяны каравай. Назва музея спалучае ў сабе два словы: назву мясцовай сядзібы «Дудзічы» і традыцыйнага беларускага інструмента «дуда».

Калектыў ППА ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" культурна праводзіць свае выхадныя разам.