Аздараўленчы лагер "КВЕСТ"

10.06.2021

Для выхаванцаў аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем «КВЕСТ» правялі экалагічную гадзіну ў рамках ШАГа. Мерапрыемства прайшло на свежым паветры з выкарыстаннем аўдыёзапісу галасоў птушак, загадак. Выхаванцы здзейснілі падарожжа ў свет прыроды. Даведаліся, якую ролю адыгрывае чалавек у ахове прыроды. Яны адказвалі на мноства пытанняў, вызначалі сувязь чалавека з прыродай, адгадвалі крыжаванкі, пазнаёміліся з экалагічнымі праблемамі, якія ўзніклі па віне чалавека, самастойна сфармулявалі і абгрунтавалі правілы паводзін у прыродзе.