Выпускны вечар

10.06.2021

10 чэрвеня для выпускнікоў Грыцэвіцкай сярэдняй школы прайшло свята заканчэння школы. У актавай зале сабраліся настаўнікі, выпускнікі і іх бацькі. Пад апладысменты прысутных у зал ўвайшлі прыгожыя выпускнікі. Наступілі самыя ўрачыстыя мінуты вечара, да якіх выпускнікі ішлі 11 гадоў-уручэнне атэстатаў. Дырэктар школы, класны кіраўнік і бацькі звярнуліся да былых вучняў і пажадалі ім поспехаў у новым дарослым жыцці.