Аздараўленчы лагер "КВЕСТ"

11.06.2021

11 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "КВЕСТ" адбылася сустрэча з маёрам міліцыі Апанасевічам Уладзімірам Іванавічам, які пазнаёміў выхаванцаў з правіламі бяспечнага перамяшчэння па праезнай частцы дарогі. Асаблівую ўвагу ўдзяліў правілам перамяшчэння па дарозе ў цёмны час сутак, а таксама яздзе на веласіпедзе. Уладзімір Іванавіч нагадаў выхаванцам і работнікам лагера правілы бяспекі пры перавозцы і яздзе на транспартных сродках. Ён расказаў аб неабходнасці абавязковага выкарыстання спецыяльных  утрымліваючых прыладаў і рамнёў бяспекі. Выступленне суправаджалася дэманстрацыяй спецсродкаў.