Аздараўленчы лагер "КВЕСТ"

14.06.2021

14 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры"Квест" быў праведзены дзень краязнаўства. У рамках дня была праведзена віртуальная экскурсія "Мая любая краіна". У ходзе экскурсіі выхаванцы замацавалі веды аб абласных цэнтрах Рэспублікі Беларусь, пашырылі свае веды аб г.Клецку і сваёй малой радзіме аг.Грыцэвічы.

Навучэнцы наведалі школьны гісторыка-краязнаўчы музей. У музеі была праведзена экскурсія "Хата нашай памяці". У ходзе экскурсіі выхаванцы пазнаёміліся з прыладамі працы і ўмовамі жыцця нашых продкаў.