Аздараўленчы лагер "КВЕСТ"

15.06.2021

15 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "КВЕСТ" былі праведзены камандныя спаборніцтвы "Адзін за ўсіх і ўсё за аднаго". У ходзе спаборніцтваў у займальнай форме выхаванцы пагутарылі аб сябрах і сяброўскіх адносінах у сям'і, школе і класным калектыве. Кожны меў магчымасць выказаць свае думкі і расказаць аб сваіх сябрах. Выхаванцы разгадалі шмат загадак, ўспомнілі прыказкі і песні аб сяброўскіх адносінах.