Аздараўленчы лагер "КВЕСТ"

18.06.2021

18 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "КВЭСТ" прайшоў Дзень памяці. Была праведзена акцыя "Мы помнім! Мы ганарымся". Выхаванцы лагера навялі парадак на брацкай магіле, усклалі кветкі да помніка, які знаходзіцца на тэрыторыі школы. Затым наведалі школьны музей, дзе была арганізавана экскурсія "Ніхто не забыты, нішто не забыта".