Аздараўленчы лагер "КВЕСТ"

19.06.2021

19 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "КВЕСТ" прайшоў дзень праваслаўнай культуры. У рамках дня адбылася сустрэча са свяшчэннаслужыцелем царквы святых Пятра і Паўла Валерыем Вячорка, які ў нетрадыцыйнай форме правёў гутарку на свежым паветры і расказаў аб надыходзячым свяце Святой Троіцы. Затым арганізаваў з выхаванцамі лагера рухомыя гульні. З выхаванцамі было праведзена мерапрыемства "Светлый праздник Троица постучится в дом..." з мэтай павышэння ведаў аб праваслаўных святах.