Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў

01.09.2021

Дзень ведаў – па-сапраўднаму радаснае свята, у яго чаканні знаходзяцца бацькі, дзеці, настаўнікі. 1 верасня пачынаецца адлік новага вучэбнага года, новых дасягненняў. Самымі галоўнымі прадстаўнікамі святочнай лінейкі з’яўляюцца першакласнікі, якія робяць крок у бок новага, цікавага і незвычайнага. На сваёй самай першай лінейцы яны атрымалі падарункі-кнігі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. Падарачныя камплекты “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” атрымалі і вучні 9 класа. Падарункі ўручала дырэктар Грыцэвіцкай сярэдняй школы Н.А.Аўдзей. З пачаткам навучальнага года прыбылі павіншаваць навучэнцаў ганаровыя госці – начальнік фінансавага аддзела Клецкага райвыканкама А.А.Марозава, старшыня Грыцэвіцкага сельскага савета І.А.Галубовіч, дырэктар ААТ “Грыцэвічы” А.П.Бухаловіч, які, у сваю чаргу, выразіў падзяку і ўручыў памятныя падарункі навучэнцам, якія прымалі ўдзел ва ўборачнай кампаніі. Сімвалам пачатку навучальнага года з’яўляецца першы званок. У гэтым навучальным годзе званок трымала першакласніца ў суправаджэнні вучня 11 класа Грынкевіча Мікіты.