Школа Актыўнага Грамадзяніна

02.09.2021

2 верасня ва ўстанове адукацыі для вучняў 9 класа прайшоў Адзіны дзень інфармавання "Школа Актыўнага Грамадзяніна" па тэме "Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны". На мерапрыемстве прысутнічала Бурак А.Ф. (дачка ветэрана вайны Баярынаса Ф.К.)

Настаўнік гісторыі Рамашка Л.У. пазнаёміла вучняў з інфармацыйным блокам тэмы. Атрыманую інфармацыю навучэнцы абмеркавалі з Бурак А.Ф.

Па выніках мерапремства вучні вылучылі гістарычныя падзеі, якія пасадзейнічалі развязанню Другой сусветнай вайны.