Тыдзень бяспекі дарожнага руху

03.09.2021

У рамках тыдня бяспечнага руху ў перыяд з 1 па 5 верасня ва ўстанове адукацыі праходзілі мерапрыемсты, накіраваныя на папярэджванне дарожна-транспартных здарэнняў. 1 верасня ў мэтах зніжэння дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і цяжкасцей наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей іспектар ДПС аддзела ДАІ лейтэнант міліцыі Карпіевіч І.С. правёў прафілактычную гутарку па правілах дарожнага руху з вучнямі. Пад час сустрэчы супрацоўнік ДПС нагадаў дзецям пра правілы пераходу праезнай часткі і пра важнасць абазначэння сябе флікерамі. Такія прафілактычныя мерапрыемствы з дзецьмі накіраваныя на на тое, каб больш школьнікаў памятала пра бяспеку дарожнага руху.

Класныя кіраўнікі таксама падключыліся да мерапрыемстваў па папярэджванні дарожна-транспартных здарэнняў: праводзілі гутаркі, узгадвалі правілы дарожнага руху, правяралі наяўнасць флікераў у кожнага вучня.