Адзіны дзень бяспекі

09.09.2021

У рамках адзінага дня бяспекі ва ўстанове адукацыі былі праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на замацаванне правілаў дарожнага руху.

6 верасня Хмялеўская І. К. з вучнямі пачатковай класаў правяла конкурс малюнкаў па правілах дарожнага руху.

7 верасня для вучняў старэйшых класаў быў арганізаваны прагляд відэаролікаў па правілах дарожнага руху з мэтай аднаўлення і замацавання ў свядомасці вучняў правільных паводзін на дарозе. 

8 верасня для вучняў малодшых класаў была праведзена акцыя з раздачай лістовак "Пяць шляхоў выратавання".

Усе мерапрыемствы былі накіраваныя на папярэджванне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей.