Шосты школьны дзень

11.09.2021

Ва ўстанове адукацыі шосты школьны дзень быў прысвечаны адзінай тэме - Дзень здароўя.

Для вучняў 1-5 класаў была арганізавана гульня-віктарына "Здаровы я", мэта дадзенага мерапрыемства заключалась у фарміраванні ў вучняў паняцця здаровага ладу жыцця.

Для 6-9 класаў праводзілася свята"Здорава здароваму быць". Каманды ўдзельнічалі ў розных эстафетах. Усе члены каманд выконвалі заданні, кожная каманда імкнулася да поспеху.

Таксама ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" была арганізавана спартландыя "Спорт любіць - здароваму быць!" для пачатковых класаў. Мерапрыемтсва праходзіла бадзёра, весела і пазітыўна. Паміж камандамі панаваў дух саперніцтва.