Школа Актыўнага Грамадзяніна

16.09.2021

16 верасня 2021 года ва ўстанове адукацыі для вучняў 9 класа прайшоў адзіны дзень інфармавання "Школа Актыўнага Грамадзяніна" па тэме "Пачатак Другой сусветнай вайны". Настаўнік гісторыі Рамашка Л.У. пазнаёміла вучняў з інфармацыйным блокам тэмы. Асабліваю ўвагу вылучылі тэме ўз'яднання Беларусі, сацыяльна-эканамічным і палітычным пераўтварэнням у заходніх частках БССР. Рамашка Л.У. акцэнтавала ўвагу вучняў на тым, што 17 верасня ў Беларусі будзе адзначацца Дзень народнага адзінства. Растлумачыла, што менавіта гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, які быў падзелены супраць яго волі ў 1921 годзе згодна з умовамі Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацаваўся у нацыянальнай гістарычнай традыцыі. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнародным таварыстве, стаць адным з заснавальнікаў ААН.