Шосты школьны дзень

18.09.2021

У ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" шосты школьны дзень быў прысвечаны Дню народнага адзінства. У 1-5 класах быў праведзены конкурс малюнкаў "Мая Беларусь - гэта Я", арганізатар Садкоўская П.В. імкнуласая абудзіць у вучняў пяшчотныя адносіны да сваёй краіны праз малюнак. З вучнямі 6-9 класаў Рамашка Л.У. правяла круглы стол "Беларусь учора, сёння, заўтра", пад час правядзення якога былі прааналізаваны шляхі развіцця нашай краіны, вучні звярнуліся да гісторыі станаўлення Беларусі як незалежнай краіны, пагутарлі пра тое, якое становішча займае наша краіна на сённяшні момант і паспрабавалі прадбачыць будучае краіны праз некаторы час. У рамках акцыі "Міншчына спартыўная.Восень" было арганізавана і праведзена спартыўнае спаборніцтва "Залатая ракетка, пад час правядзення спаборніцтва ўдзельнікі стараліся перамагчы адзін аднаго, азарт прысутнічаў у кожнага, настрой пад час спаборніцтва панаваў бадзёры і аптымістычны.