Тыдзень Еўрапейскай мабільнасці

21.09.2021

 З 6 верасня ва ўстанове адукацыі ў рамках тыдня Еўрапейскай мабільнасці былі праведзены мерапремствы. 16 верасня Н.С.Цэхан для старэйшых класаў быў арганізаваны кіналекторый "Сусветны дзень без аўтамабіля", падчас правядзення настаўніца расказала, як пачаў адзначацца гэты дзень, нагадала пра шкоднасць аўтамабіляў для прыроды. 20 верасня была праведзена выстава малюнкаў "Эка - транспарт будучыні" для 1-4 класаў. Вучні падключалі сваю фантазію і стваралі незвычайныя малюнкі. Завяршальным этапам тыдня было правядзенне акцыя "Дзень без аўтамабіля" сярод работнікаў установы адуацыі, у гэты дзень работнікі прыехалі на працу на веласіпедзе.