Пасяджэнне метадычнага аб'яднання рэсурснага цэнтра

23.09.2021

23 верасня адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання настаўнікаў факультатыўных заняткаў асновы праваслаўнай культуры. На пасяджэнні прысутнічалі пратаіерэй Ігар Штэпа са Слуцка-Салігорскай епархіі, Матвей і Генадзь Белаусы з храма Уваскрашэння Хрыстова г.Клецка, Яўгеній Вячорка з храма свяшчэнамучаніка Дыянісія Арэапагіта аг.Заастравечча, іерэй Валерый Вячорка з царквы Святога Пятра і Паўла аг.Грыцэвічы. Т.М.Цап расказала аб рабоце рэсурснага цэнтра ва ўстанове адукацыі. На пасяджэнні былі ўзнятыя наступныя пытанні: 1. Выдатныя навукоўцы пра веды і рэлігію (Ігар Штэпа са Слуцка-Салігорскай епархіі); 2. Роля рэлігіі ў сучасным свеце (Генадзь Белаус з храма Уваскрашэння Хрыстова г.Клецка); 3.Супрацоўніцтва прыхода храма святых апосталаў Пятра і Паўла і ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна"; 4.Актуальныя пытанні навучання факультатыўных заняткаў "Основы праваслаўнай культуры". Апоўшнім этапам пасяджэння было наведванне храма святых апосталаў Пятра і Паўла аг.Грыцэвічы.