Школа Актыўнага Грамадзяніна

23.09.2021

23 верасня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" быў праведзены праект ШАГ для вучняў 8-11 класаў на тэму "Гордасць за Беларусь. Адукацыя ў імя будучыні краіны" (пра дасягненні на ўсіх узроўнях асноўнай адукацыi). Арганізатарам інфармацыйна-адукацыйнага праекта была прызначана Н.С.Цэхан, класны кіраўнік 8 класа. Мэта дадзенага мерапрыемства заключалася ў паведамленні інфармацыі аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, яго асноўных узроўнях, і дасягненнях на гэтых узроўнях. Са словам да навучэнцаў звярнулася і дырэктар установы адукацыі "Грыцэвіцкай сярэдняй школы Клецкага раёна" Н.А.Аўдзей, яна паведаміла навучэнцам пра змены ў структуры адукацыі, правядзення выпускных экзаменаў. Акрамя гэтага, Н.А.Аўдзей ўручыла вучням 8 класа Усцімаву Максіму і Усцімаву Дзмітрыю кнігі "Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь".