Шосты школьны дзень

25.09.2021

25 верасня ва ўстанове адукацыі быў праведзены шосты школьны дзень да Дня 50-годдзя з дня адкрыцця мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой". Усе мерапрыемствы былі прысвечаны гэтай тэме. Для 1-5 класаў была арганізавана гульня-віктарына "Дарогамі вайны". В.Л.Гвозд арганізавала віктарыну ў школьным музеі ўстановы адукацыі, навучэнцы разам з арганізатарам ўспомнілі важныя даты і падзеі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, навучэнцам нагадалі пра цяжкасці нашага народа ў ваенны перыяд, асаблівая ўвага была выдзеліна Брэсцкай крэпасці, яе гісторыі, таксама навучэнцы ўспомнілі пра гераізм людзей, навучэнцы атрымалі каштоўную інфармацыю аб нашых аднавяскоўцах-ветэранах вайны. Для вучняў 6-9 класаў Н.І.Краўцова арганізавала круглы стол "Памятаем і ганарымся",пад час правядзення якога вучні падрыхтавалі паведамленне пра гісторыю Брэсцкай крэпасці,воінаў-змагароў. У рамках акцыі "Міншчына спортивная.Восень" была праведзена спартыўная гульня "Снайпер". Для навучэнцаў малодшых класаў настаўнікам фізічнай культуры і здароўя была арганізавана гульня дарц, падчас правядзення якой навучэнцы з цікавасцю і азартам прымалі ўдзел у ёй. Для старэйшых класаў была арганізавана стральба са зброі. Мерапрыемству спадарожнічалі ўсмешкі дзяцей і звонкі смех, кожны ўдзельнік атрымліваў велізарнае задавальненне ад праведзенага мерапрыемства.