Свята Багач

28.09.2021

 28 верасня ва ўстанове адукацыі было адзначана свята ўраджаю і сямейнага дабрабыту. Багач лічыцца часам збору ўраджаю, уборцы ільну. Пад час правядзення свята людзі выказваюць словы падзякі за ўраджай Святой Багародзіцы. Арганізатары мерапрыемства звярнуліся да рэлігіёзнага боку дадзенага свята, паспрабаві аднавіць гісторыю яго святкавання. Свята Багач суправаджалася песнямі, сцэнкамі-дэманстрацыямі рэлігіёзнай накіраванасці, чытаннем вершаў пра Багародзіцу і яе ролю для праваслаўных прадстаўнікоў веры. Пад час правядзення мерапрыемства вучні пранікліся ў сэнс святкавання Багача.