ШАГ

29.09.2021

 ШАГ З 27 па 29 верасня класнымі кіраўнікамі 5-7 класаў быў арганізаваны і праведзены праект ШАГ у рамках класнай гадзіны. Тэматычны блок меў назву "Я", у рамках гэтага тэматычнага блоку класныя кіраўнікі абралі свае тэмы. 27 верасня праект ШАГ правялі класныя кіраўнікі 6 і 7 класаў, абраная тэма гучала так: "Шлях да сябе", у рамках гэтай тэмы Н.І.Краўцова і Л.У.Рамашка пагутарылі з вучнямі пра самаацэнку, самапазнанне, выявілі ўзровень самаацэнкі ў кожнага вучня; пазнаёмілі навучэнцаў з іх тыпамі тэмпераменту; расказалі пра важнасць абрання свайго шляху ў жыцці. 29 верасня праект ШАГ быў праведзены ў 5 классе, у ходзе якога П.В.Садкоўская звярнула ўвагу вучняў на такія паняцці, як "характар", "здольнасць", "талент". Вучні пагутарылі пра важнасць сваёй асобы, савіх абавязкаў і адказнасцей.