Прававы тыдзень

01.12.2021

1 снежня ў ДУА «Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» стартаваў прававы тыдзень. Першы дзень быў прысвечаны азнаямленню навучэнцаў старэйшых класаў з дзіцячым прававым сайтам (mir.pravo.by). Навучэнцы 9-10 класаў пазнаёміліся са зместам дадзенага сайта, яго платформамі і раздзеламі. Акрамя рознай карыснай інфармацыі на сайце аб нашай краіне, яе гісторыі, кодэксе і заканадаўстве, можна знайсці раздзел гульняў і конкурсаў.