Школа Актыўнага Грамадзяніна

02.12.2021

2 снежня 2021 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" - "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для навучэнцаў 9 класа прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме "Карэнны пералом у Вялікай Айчыннай вайне".

У ходзе мерапрыемства настаўнік гісторыі Рамашка Л.У. азнаёміла навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў, арганізавала абмеркаванне атрыманай інфармацыі. Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні пытання "Чаму праблема адкрыцця другога фронту доўгі час заставалася нявырашанай?"