Шосты школьны дзень

18.12.2021

18 снежня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" шосты школьны дзень быў прысвечаны Міжнароднаму дню салідарнасці людзей. У рамках гэтага тэматычнага блока былі распрацаваны мерапрыемствы для розных узроставых груп. Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту была праведзена віктарына "Сіла ў роўнасці". Педагог-арганізатар гэтага мерапрыемства вырашыла звярнуць увагу навучэнцаў на роўнасць людзей у нашай краіне. Надала ўвагу Канстытуцыі нашай Рэспублікі Беларусь, звярнула ўвагу на роўнасць усіх людзей перад законам. Таксама для дзяцей быў арганізаваны прагляд мультфільма на дадзеную тэму. Для навучэнцаў сярэдняга звяна сацыяльны педагог правяла акцыю "Будзь справядлівым", яна паразмаўляла аб важнасці захавання высокіх маральных якасцяў. Звярнула ўвагу, што сумленнасць і справядлівасць дазваляе лічыць сябе добрым чалавекам. Таксама навучэнцы падзяліліся сваімі назіраннямі аб тым, што справядлівыя людзі больш прыцягальныя, з імі хочацца размаўляць большай колькасці людзей.