Акцыя "Міншчына спартыўная.Зіма"

18.12.2021

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" былі арганізаваны спаборніцтвы "Самыя-самыя". Удзельнікі былі зборныя каманды 5, 6, 8 класаў. У час правядзення спаборніцтваў навучэнцы маглі прадэманстраваць свой спрыт, хуткасць, уменне працаваць у камандзе.