Дзень здароўя

27.12.2021

  27 снежня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" стартавалі мерапрыемствы ў рамках зімовых канікул. Для навучэнцаў малодшых класаў быў праведзены практычны занятак "Законы дарог ведаем і выконваем". Педагог з навучэнцамі пагаварылі аб правілах дарожнага руху, неабходнасці іх захавання. Асаблівая ўвага была нададзена перамяшчэнню ў цёмны час сутак.

Для навучэнцаў сярэдняга і старэйшага звяна быў праведзены вэб-квест "Вітамінка", дзе навучэнцы пагаварылі аб важнасці прыёму ў ежу вітамінаў, іх карысныя ўласцівасці.

Спартыўнае мерапрыемства прысвечана скакалцы, дзеці на час скакалі на скакалцы, перамог самы цягавіты і спартыўны.