Дзень гульні

30.12.2021

 30 снежня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках зімовых канікул быў праведзены Дзень гульні.

Для навучэнцаў малодшага школьнага ўзросту была праведзена інтэрактыўная віктарына «Цікава ведаць», педагог паразмаўляла з навучэнцамі пра свята Новага года, традыцыі, асаблівасці святкавання Новага года.Для навучэнцаў сярэдняга звяна была праведзена віктарына-шанц "Што мы ведаем пра новы год", навучэнцы расказалі пра свае традыцыі, асаблівасці свайго сямейнага святкавання. Таксама навучэнцам расказалі пра гісторыю святкавання гэтага свята.