Шосты школьны дзень

22.01.2022

 22 студзеня ў рамках шостага школьнага дня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" мерапрыемствы прайшлі на адзіную тэму - Мая Радзіма Беларусь. Для навучэнцаў малодшага школьнага ўзросту была арганізавана экскурсія ў школьны музей установы адукацыі. Кіраўнік музея пазнаёміла навучэнцаў з інструментамі працы беларусаў, ткацкім станком. Таксама педагог прадэманстравала навучэнцам Беларускія ручнікі, якія выклікалі буру эмоцый у школьнікаў. Навучэнцы разам з педагогам імкнуліся апісаць малюнкі на ручниках, іх значэнне для беларусаў. Таксама некаторыя навучэнцы падзяліліся тым, што ў іх бабуль і дзядуляў таксама ёсць такія прыклады беларускай народнай культуры. 

Для навучэнцаў сярэдняга звяна была праведзена гульня-віктарына "мая Беларусь". Мэта дадзенага мерапрыемства заключалася ў фарміраванні ў вучняў пачуцця патрыятызму, любові і клопату да сваёй краіне. Цехан Н.З. у форме гульні падчас мерапрыемства паразмаўляла аб гістарычных месцах нашай краіны, яе гісторыі, традыцыях. На завяршальным этапе мерапрыемства навучэнцы выканалі творчае заданне: ім неабходна было расказаць пра Беларусь так, як бы яны пра яе распавялі замежнаму сябру,каб у яго з'явілася жаданне наведаць нашу краіну. Тут навучэнцы праявілі ўсю сваю фантазію.